На Vulica Brasil 2019 выступяць Botanic Project, Shuma і Dee Tree – стала вядомай музычная праграма закрыцця фестываля
На Vulica Brasil зараз спякотна: мастакі з валанцёрамі рыхтуюць сценкі для муралаў, у культурных хабах і цэнтрах горада праходзяць майстар-класы з кінапаказамі, мы жа пакуль распавядзем, як сёлета будзем тусавацца на закрыцці фэсту. Фіналам Vulica Brasil традыцыйна стане свята на Кастрычніцкай вуліцы, якая 10 жніўня пераўтворыцца ў самы натуральны менскі самбадром.
Галоўны элемент фестывалю – грандыёзны аўдыявізуальны блокбастар – карнавальнае шэсце самбатукады. Сёлета ў батэрыі ўдзельнічаюць школы Raccoon Batucada з Менску і Віцебску, маскоўскія Samba Real і Samba de Primeira, некалькі вольных каменшчыкаў, а таксама польскі мэштрэ Kylu (Кшыштаф Мяноўскі), рэзідэнт школ Sapucaiu no Samba і Bloco-X.
За два гады, з папярэдняй Vulica Brasil, Кастрычніцкая значна павялічылася: адкрыўся культурны хаб Ok16, клуб Hide, прастора Dandy Land, пераехала галерэя «Ў», адкрылася мноста фуд-спотаў – а значыць стала яшчэ болей месца, дзе можна разгарнуць фестывальную моц. Сёлета плануецца шэсць музычных сцэн, вялікі фудкорт са смачнымі напоямі ад «Крыніцы», Burn і Danone, эка-маркет «Пастэрнак», экстрым-зона Skate & Chill, арт-маркет, дзіцячая зона, лекцыі, турнір па футболу, чыл-зона з медытатыўным Relax Room.
Музычныя гурты, якiя сёлета выступяць на фестывалі:
- Botanic Project
- Hyper (Br)
- Dee Tree
- Shuma
- «нагУаль»
- By Soulfam and KLX Brass
- Dlina Volny
- Groove Dealers
- Stealurmind
- MC Kepskey Х Омил Х 163 Joint Х Cream Koda Х Somi Х Андрей Тяпин Х Rmao
- OdeB
Апроч жывых выступаў, можна будзе паслухаць дыджэйскія сэты ад OSGEMEOS (BR), DJ Laurel, Papa Bo Selektah, Remm, Igor Popov, Alex D & G100f, Smok, Stwone, Nick Cherny, Leap, Stroppy Pie, DJ Designer, Минский Персонаж, Kazantsev, KorneJ, Stereobeaver, Alla Aloe, DJ Pogodina, Radjin, Awlnight, Alpaqua, Helga, OVG, Makushkin, Юности Бульвар, DJ Wёska і FB.
На сцэне «Свабода стылю», якая, як ты памятаеш, мінулы раз грымела на казырку ля Moby Dick, пройдуць танцавальныя хіп-хоп-батлы з суддзямі і MC, сыграюць джэм гурт Vibeclub, дыджэйская падтрымка – Micbeatz і Maxgreat.
На танцавальнай сцэне можна будзе насалоджвацца спякотнымі рухамі ў стылі фаро ад школ Forro Bro і 4ó, якія нават прывозяць настаўнікаў з Масквы і Кракава, а таксама зацаніць бразільскую капаэйру ад FICAG, Axé Capoeira, Capoera Angola, Muzenza і самбу ад Copacabana Dance Studio. Увечары слухаем выступы маладых музыкаў ад эка-маркета «Пастэрнак» – NatureMorte, Lepestok, EthnoBeat, ZlataMai, moo:rena, Waitbi, HarotnicaMix.