Журнал
Новости

Мультфільм «Суперсямейка 2» выйшаў у беларускім дубляжы на VOKA

VOKA

Відэасэрвіс VOKA выпусціў у афіцыйным беларускім дубляжы мультфільм «Суперсямейка 2». Гэта працяг папулярнага хіта ад Disney і Pixar пра герояў са звышздольнасцямі. Паглядзець «Суперсямейку 2» можна ў раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску», дзе таксама прадстаўлена больш за 50 іншых фільмаў на беларускай мове – ад галівудскіх блокбастараў да анімэ.


Гэтай восенню VOKA ужо прадставіў на беларускай мове першую частку гісторыі «Суперсямейка», дзе гледачы ўпершыню знаёмяцца з Бобам, Хелен і іх трыма дзецьмі, якія хочуць жыць як усе, але ўсё адно вымушаныя ратаваць свет.

Другая частка мультфільма расказвае пра тое, як супергероі спрабуюць аднавіць давер публікі да людзей са звышздольнасцямі і наладзіць адносіны паміж сабой. Пасля падзей у першым мультфільме сям’я Боба і Хелен карыстаецца падвышанай увагай з боку журналістаў.

Пакуль Місіс Выключную паказваюць па тэлевізары, Містэру Выключнаму ўсё часцей даводзіцца сядзець дома і даглядаць дзяцей, таму ў кожнага з іх знаходзяцца прычыны для незадаволенасці. Але ўсе сямейныя праблемы адыходзяць на другі план, калі супергероі сутыкаюцца з новым ворагам.

Паглядзець «Суперсямейку 2» можна ўсяго за 2,90 рублёў у раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску», дзе таксама прадстаўлена больш за 50 іншых фільмаў на беларускай мове – ад галівудскіх блокбастараў да анімэ. Пасля аплаты ў карыстальнікаў ёсць 30 дзён, каб пачаць прагляд. Пасля пачатку прагляду кантэнт застаецца даступны на працягу 48 гадзін.

Читайте нас в TelegramFacebook и Instagram (и не забывайте смотреть сторис). Там мы публикуем самую интересную информацию.

Related posts

«Минский триатлон-2023» покажут на VOKA в прямом эфире

Город Женщин

Два гады #яанлайн: валанцёры праекта А1 працягваюць рабіць мабільныя тэхналогіі даступнымі для ўсіх

Город Женщин

Смотрите, какой планшет HUAWEI можно купить в Беларуси (и получить беспроводные наушники в подарок)

Город Женщин

Оставить комментарий