Журнал
Новости

Выйшла новая калекцыя гадзіннікаў з беларускімі дыялектамі «Кропкi часу»

часы ЛУЧ

Мінскі гадзіннікавы завод i АЗС А-100 выпусцілі сумесную лімітаваную калекцыю «Кропкі часу», прымеркаваную да Дня беларускага пісьменства і прысвечаную беларускім дыялектам.


«Кропкі часу» – гэта калекцыя, якая адлюстроўвае шматграннасць і багацце беларускай культуры.

За мінімалістычным дызайнам схавана разнастайнасць беларускіх дыялектаў: гаварыць, тутэйшы, шансуе. А аб’ядноўваюць іх акрэсленыя межы Рэспублікі Беларусь. Самі гадзіннікі і будзільнікі прадстаўлены ў трох каляровых рашэннях: блакiтнае возера, першы прамень і вясновы луг. Арыгінальны вобраз дапаўняе злучэнне стрэлкі гадзіннiка з кропкамі на цыферблаце ў літару «i».

часы Луч
часы Луч
часы Луч

Гэтая калекцыя – нібы люстэрка, зазірнуўшы ў якое, вы можаце вярнуцца ў сваё дзяцінства. Калекцыя «Кропкі часу» складаецца з 3 мадэляў гадзіннікаў, кожнай з якіх па 100 штук, і 3 мадэляў будзільнікаў. Купіць будзільнікі можна будзе ўжо з 3 верасня ў фірменных магазінах «Луч» і на сайце luch.by, а таксама на АЗС А-100. А на гадзіннікi з калекцыі будзе адкрыты папярэдні заказ з 3 па 19 верасня, дзе кожны жадаючы можа забраніраваць ўпадабаны нумар ад 1 да 100.

«Кропкі часу»
«Кропкі часу»
«Кропкі часу»

Мінскі гадзіннікавы завод і АЗС А-100 прапануюць жыхарам Беларусі ўспомніць беларускую мову і прайсці тэст на сайце luch.by с 3 по 10 верасня і па QR-кодзе, размешчаным на кубачках АЗС А-100, с 3 верасня па 30 лiстапада і атрымаць падарункі.

Чытайце таксама: Стилист назвала 8 ошибок, которые портят образ

Рекомендуем

В Беларуси скоро начнутся продажи смартфона HUAWEI nova 9. Первым покупателям – скидка, 2 года гарантии и смарт-часы.

Город Женщин

Два гады #яанлайн: валанцёры праекта А1 працягваюць рабіць мабільныя тэхналогіі даступнымі для ўсіх

Город Женщин

VOKA покажет в прямом эфире премьерный спектакль Республиканского театра белорусской драматургии

Город Женщин

Оставить комментарий