Журнал
Новости

Адкрываецца новая выстава – «FASHION-ілюстрацыя»!

братья карамазовы театр им. Горького

27 студзеня а 17-й гадзіне ў атрыуме Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) адбудзецца адкрыццё выставы «FASHION-ілюстрацыя».


Экспазіцыя ладзіцца ў межах штогадовага выставачнага праекта «Гісторыя і сучаснасць кніжнай графікі». Яна прадставіць гісторыю ўзнікнення і досвед развіцця fashion-ілюстрацыі – мастацтва перадачы модных ідэй у візуальнай форме.

На выставе гледачоў чакаюць

  • Факсімільныя выданні летапісных зводаў еўрапейскіх і беларускіх земляў з выявамі адзення тагачаснага насельніцтва і зборамі саслоўных партрэтаў вышэйшых слаёў грамадства.
  • Мода XVIII–ХІХ стст. – арыгінальныя аўтарскія гравюры з выявамі жаночых і мужчынскіх касцюмаў, лепшыя часопісы модыеўрапейскіх і расійскіх выдаўцоў.
  • Модныя вобразы ХХ ст. – работы знакамітых Бакста і Эртэ, альбомы Дамоў моды і часопісы выдавецтваў СССР і БССР, папулярныя ва ўсім свеце часопісы Vogue, Harper’s Bazaar, Marie Claire, Elle з выявамі стыльных мадэляў ад Г. Шанэль, П. Кардэна, І. Сэн-Ларана.
  • Уражлівыя і пачуццёвыя акварэлі беларускай fashion-ілюстратаркі Веранікі Талецкай.
  • Творчыя працы студэнтаў кафедры дызайна моды факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.

Калекцыi сябраў Беларускай палаты моды

Цікавасць для наведвальнікаў прадставіць калекцыя адзення творчага тандэму Вольгі Дзяйко (брэнд «Ежевика») і беларускага мастака Аляксандра Некрашэвіча. Тэму ўзаемапранікнення моды і мастацтва раскрыюць яшчэ некалькі сябраў Беларускай палаты моды. Гэта таленавітыя мастакі-мадэльеры з розных рэгіёнаў Беларусі: Таццяна Яфрэмава, Тамара Гарыдавец, Кацярына Буцер.

Дапоўняць маштабную экспазіцыю рэчы з асабістай калекцыі Ігара Сурмачэўскага, дэталёвыя рэканструкцыі галаўных убораў Ганны Юхнавец, лялькі ў строях адпаведнай эпохі.

Выставачны праект «FASHION-ілюстрацыя» праз рэтраспектыўны паказ перыядычных выданняў і графічных матэрыялаў дапаможа пашырыць кругагляд. Не толькі прасачыць развіццё і змяненне модных тэндэнцый ад старажытнасці да сучаснасці, але і пазнаёміць з асаблівасцямі мастацкага стварэння. Дапаможа зразумець адлюстраванне модных вобразаў розных эпох.

Увага! Толькі ў дзень адкрыцця ў гледачоў будзе рэдкая магчымасць. Маецца на убачыць збор гравюр моднага адзення розных краін свету ў арыгінале выдання XVI ст. (1590), ілюстраванага італьянскім мастаком і гравёрам Чэзарам Вячэліа.

Запрашаем усіх зацікаўленных!

На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Праект будзе доўжыцца да 16 мая. Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэл. для даведак: (8 017) 293 27 56

Фота носiць iлюстрацыйны характар. Крынiца: Нацыянальны акадэмiчны драмтэатр Iмя М. Горкага

Related posts

С июля вы можете купить новые смартфоны Huawei — легенды в мире мобильной фотографии

Город Женщин

Нобелевский лауреат Анни Эрно: «Нужно искать собственную форму самовыражения»

Город Женщин

Шанс для офисных сотрудниц заявить о себе на весь мир

Оставить комментарий