Журнал
Новости

21 мая адбудзецца Ноч музеяў. Вось што вас чакае ў Нацыянальным мастацкiм музеi

ночь музеев

21 мая з 16:00 да 24:00 Нацыянальны мастацкi музей чакае ўсіх на штогадовай акцыі “Ноч музеяў – 2022. Пачатак каардынат”.


Музей стане адпраўной кропкай у вашым фантастычным падарожжы. Праз прызму ўяўлення вы зможаце пабываць у мінулым і зазірнуць у будучыню, іначай разгледзець звыклыя выявы і надаць ім новыя сэнсы, а для глыбейшага разумення мы прапануем сваю альтэрнатыўнаю мову камунікацыі.

У пачатку каардынат кожны зможа трансфармавацца, каб прадоўжыць сваё падарожжа. Арыенцірам будуць служыць залы нашага музея, а культура краін, якая там прадстаўлена, – вектарамі.

Вось поўная праграма акцыі “Ноч музеяў – 2022. Пачатак каардынат”.

17:00
Адкрыццё выставы “У. Садзін. Мастацтва вандраваць”
(сяродкрыжжа)

17:00–20:00
Гульні для дзяцей “Падарожжа па жанрах”
(залы беларускага жывапісу XX – пачатку XXI ст.)

18:00–20:00
Лекцыі і майстар-класы ад Індыйскага культурнага цэнтра
(зала мастацтва краін Усходу XVI–XX стст.)

18:00–21:00
Майстар-клас па скетчынгу ад Лізы Емяльянавай
(выставачны корпус, 3-ці паверх, 2-я зала)

18:00–20:00
Музычны клуб Gaudium
(выставачны корпус, 3-ці паверх)

18:00–20:00
“Павучы вечар / KANVA SHABASH”. Майстар-клас па пляценню з саломы
(зала беларускага мастацтва XVII – пачатку XX ст.)

18:30–19:15
Французскі арыстакратычны салон зносін, манер і этыкету
(зала мастацтва краін Еўропы XVI–XX стст.)

19:00–20:00
Інклюзіўны эксперымент па альтэрнатыўнай камунікацыі
(рускае мастацтва, 5-я зала)

20:00–21:30
Канцэрт A.M.A.D.I.S. Brass (артысты аркестра Вялікага тэатра Беларусі) “Ад класікі да джаза”
(сяродкрыжжа)

21:00–22:00
Інклюзіўны эксперымент па альтэрнатыўнай камунікацыі
(рускае мастацтва, 5-я зала)

21:30–22:15
Французскі арыстакратычны салон зносін, манер і этыкету
(зала мастацтва краін Еўропы XVI–XX стст.)

22:00–23:00
Лекцыі і майстар-класы ад Індыйскага культурнага цэнтра
(зала мастацтва краін Усходу XVI–XX стст.)

На працягу ўсёй Ночы музеяў:
▪️ Выстава злепкаў з фондаў музея з музычным суправаджэннем арфавай музыкі
▪️ Лаўнж-зона ад анлайн-гіпермаркета 21vek
▪️ Гастранамічныя вынаходствы па спецыяльных цэнах у музейным кафэ “Культурнае жыццё”
▪️ Бягучыя выставы музея

Для больш лёгкага вандравання можна спампаваць карту музея.

Кошт білета:
15 руб. (дарослыя) і 7 руб. (навучэнцы).
Па карце госця НММ РБ – бясплатна.

Папярэдні продаж білетаў у касе музея з 18 мая.

22 мая адбудзецца працяг акцыі «Ноч музеяў» НХМ у філіяле «Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах», дзе а 14-й гадзіне пройдзе канцэрт ансамбля «Камерныя салісты Мінска».

Читайте нас в TelegramFacebook и Instagram (и не забывайте смотреть сторис). Там мы публикуем самую интересную информацию.

Рекомендуем

Ужель та самая…?

Город Женщин

Нужна помощь. От этого сбора зависит, сохранит ли пятилетняя Лера зрение

Город Женщин

«Человек Дела 2025»: В Минске чествовали лидеров белорусского бизнеса на 30-летнем юбилее конкурса

Город Женщин

Оставить комментарий