главunnamed

ВЫСТАВА “З ПЕСНЯЙ ПА ЖЫЦЦІ…”

28 лістапада 2018 г. а 18 гадзіне ў Музеі сучаснага мастацтва Рэспублікі Беларусь (пр-т Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё юбілейнай выстаўкі Андрэя Плесанава “З ПЕСНЯЙ ПА ЖЫЦЦІ…”, прысвечанай 70-годдзю з дня нараджэння мастака.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца а 17 гадзіне.

Андрэй Плесанаў – асоба ўніверсальная: ён мастак-жывапісец і графік, калекцыянер, музыкант, выканаўца, кампазітар, аранжыроўшчык, рэжысёр, акцёр і сцэнарыст, арганізатар выставак твораў нефармальнага мастацтва. Андрэй Плесанаў з’яўляецца сябрам Беларускага саюзу кінэматаграфістаў, Беларускага саюзу музычных дзеячоў, Міжнароднай гільдыі мастакоў.

У сваёй мастацкай дзейнасці Андрэй Плесанаў абапіраецца на ідэі Казіміра Малевіча і Паўла Філонава. Сярод сучаснікаў, якія паўплывалі на яго, ён адзначае Валерыя Мартынчыка, Уладзіміра Цэслера і мастацтвазнаўцу Леніну Міронаву.

На выстаўке будуць прадстаўлены каля 80 твораў, выкананых мастаком у розныя гады.

Выстаўка працягнецца па 20 снежня 2018 г.

Плесанаў Андрэй Міхайлавіч
Нарадзіўся ў 1948 годзе ў г. Мінску. Выпускнік Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, аддзяленне рэжысуры (1975 – 1980). Жывапісам займаецца з 1964 года. Удзельнік мастацкіх выставак – з 1987 года.
Творы А. Плесанава знаходзяцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, галерэі Беаты Шубскай (Польшча), Музеі мастацтваў Зіммерлі (штат Нью-Джэрсі, ЗША), у прыватных калекцыях А. Іванова (Беларусь), Ю.Краўцова (Германія), Пітера Брука (Канада), Карласа Гальегільёса (Чылі), а таксама Ізраіля, Галандыі, Францыі, Расіі і інш.

unnamed

Site is using the Seo Wizard plugin by http://seo.uk.net/