Minsk-Winter-Jazz-2020-Poster-

Minsk Winter Jazz 2020 / 14-16 февраля

На тры дні, з 14 па 16 лютага, у Мінску адкрыецца партал у Сусвет джаза – Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020 абрыне на горад струмень новых ідэй, цікавых творчых сустрэч і хвалю добрага настрою.

Гэты крос-культурны форум з удзелам лепшых джазавых музыкантаў з Вялікабрытаніі, Швецыі, Даніі, Францыі, Польшчы і Беларусі, стане магчымым дзякуючы падтрымцы Амбасады Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Польскага інстытута ў Мінску, Праекта Еўрапейскага саюза MOST,  кампаніі «Рэгула». Прадзюсар фестывалю — канцэртнае агенцтва «Эквілібрыум ПЛЮС» (вядомае раней як «Эквілібрыум АРТС»).

Канцэрты адбудуцца ў Культурным Хабе ОК16 – пляцоўцы, якая славіцца сваёй вальналюбнай атмасферай і мае паўнапраўны статус адной з самых модных.

MWJ2020-collage-for-FB

Дзень першы: 14 лютага (пятніца) — «My Jazzy Valentine»

а 19: 00

Нездарма канцэрт-адкрыццё прыпадае на самае рамантычнае свята – Дзень Святога Валянціна. Запрошаная зорка, спявак з Вялікабрытаніі, Кліўленд Уоткіс (Cleveland Watkiss) разам з улюбёнай беларусамі соул-групай «Dee Tree» прэзентуюць кампазіцыі, што з’явяцца плёнам іх творчага кантакту: у выкананні музыкантаў прагучаць неўміручыя джазавыя стандарты і ўласныя творы. Публіку таксама чакае сустрэча з самым вядомым джазавым калектывам, які крытыкі клічуць таксама «лепшым беларускім джазавым экспартам» – «Apple Tea». Выбітны гурт «пачастуе» гасцей фестывалю сваёй новай праграмай.

Другі дзень: 15 лютага (субота) — «From Europe with Love»

а 11.00.

Свае дзверы адкрые «Майстэрня вакальнай імправізацыі з Клiўлендам Уоткісам», у якой прымуць удзел Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік – Інэса Бадзяка), юныя вакалісты Школы сучаснага вакальнага мастацтва Веранiкi Яноўскай, а таксама ўсе ахвотнікі джаза. Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі!

а 19.00.

Маладыя, стыльныя, роспачна модныя еўрапейскія джазавыя музыканты – Венсан Перані (акардэон) з Францыі, гурт «Algorhythm» з Польшчы і Трыа Анатоля Тарана з Беларусі – будуць ствараць новую гукавую рэчаіснасць на шматстылістычнай аснове еўрапейскага джазу, прыцягваючы ў свае імправізацыі неабмежаваныя сродкі электроннай музыкі і нават пост-рока.

Дзень трэці: 16 лютага (нядзеля) — «All That Jazz»

а 11: 00 

Дабрачынны канцэрт «Джаз для дзяцей »

Музычная імпрэза пройдзе з удзелам выпускнікоў «Майстэрнi вакальнай імправізацыі з Клiўлендам Уоткісам» і самога мэтра джазавай сцэны. Сродкi ад канцэрта будуць пераведзены ў Мiжнародны дабрачынны фонд дапамогі дзецям «ШАНС«. (https://www.chance.by/).

а 19:00 

Спасціжэнне джазавага свету не абмяжуецца вандроўкамі па калідорах часу і стылю. Фестываль падорыць прыхільнікам джаза выключную магчымасць – апынуцца ў сапраўднай творчай лабараторыі. Эксперыменты вядомага еўрапейскага трыа «Phronesis» зменяцца пошукамі айчынных джазавых выканаўцаў – Паўла Аракеляна (саксафон) і гурта «The Outsiders».

Minsk-Winter-J

Творчая ініцыятыва Minsk Winter Jazz 2020 ажыццяўляецца ў партнёрстве з Праектам Еўрапейскага Саюза MOST, Амбасадай Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасадай Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Польскім інстытутам у Мінску, кампаніяй «Рэгула».

Канцэртнае агенцтва «Эквілібрыум ПЛЮС» выказвае падзяку аднадумцам і сябрам за веру ў музыку, разуменне ролі музычнай адукацыі для дзяцей і дарослых і патрэбы развіцця міжнароднага ўзаемадзеяння.

Падрабязнасці пра фестываль шукайце на нашай афіцыйнай старонцы Instagram @minskwinterjazz

Квіткі:

https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/festival/minsk-winter-jazz-2020-69185/

https://www.ticketpro.by/bilety-na-koncert/minsk-winter-jazz-2020/