главвыс1

Выставы у НЦСМ: «TECHNOLOGIES» і «АРЫЕНТАЛІІ

Запрашаем Вас 27 лістапада 2018 г. а 18 гадзіне на адкрыццё выставачнага праекта Андрэя і Марыны Вярэнічаў «TECHNOLOGIES» у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пляцоўка – вул.  Някрасава, 3), на якім будуць прадстаўлены манахромныя і каляровыя творы-тэхнамедытацыі, выкананыя аўтарамі з выкарыстаннем плотэрнага друку і стужкі ORACAL, а таксама 30 лістапада 2018 г. а 18 гадзіне на адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу Уладзіміра Клімушкі  «АРЫЕНТАЛІІ»  (пляцоўка – вул.  Някрасава, 3).

Мастакоў цікавіць пытанне тэхналагізацыі мастацкага працэсу як у момант непасрэднага стварэння твора, так і ў вызначэнні крыніцы натхнення, матывацыі творчасці ўвогуле. Іх творы – гэта сваеасаблівы вынік сімбіоза сучасных лічбавых тэхналогій і абстрактнага мастацтва. Мастакі разумеюць працэс выканання сваіх прац як спантанна-аўтаматычнае, нават рытуальнае дзеянне, скіраванае на увасабленне «існаснага» праз «дададзены элемент» штучнай складаючай. Андрэй Вярэніч прынцыпова працуе ў чорна-белай гаме. Марына Вярэніч аддае перавагу паліхраміі.

Выстаўка працягнецца па 15 снежня 2018 г.

Вярэніч Андрэй Сцяпанавіч
Нарадзіўся ў 1961 г.
1976-1980 – навучэнец Мінскага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава.
1980-1985 – студэнт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
З 1986 – удзельнік мастацкіх выставак.
1986-2003 – выкладчык мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (з 1995 г. – Віцебскі дзяржаўны універсітэт, з 1998 г. – імя П.М. Машэрава) і Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці (з 1995 г. – Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт). 
У цяперашні час – дацэнт кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта

Вярэніч Марына Пятроўна 
Нарадзілася ў 1966 г.
1976-1979 – навучэнка Мінскага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава.
1984-1989 – студэнтка мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава. 
У цяперашні час – старшы выкладчык «Дызайн архітэктурнага асяроддзя» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.

выс1

«Выставачны праект «Арыенталіі» – гэта паглыбленне ў гісторыю чалавечага духу. Калі «Я» вылучылася з «Мы», калі чалавек адчуў сваю адрознасць ад іншых, калі сістэма знакаў стала неад’емнай часткай камунікацыі, а колькаснае і якаснае нарастанне інфармацыі запатрабавала яе канцэнтрацыі ў сімвалах і вобразах. Паслядоўнасць безлічы пакаленняў папярэднічае нам. Нам неабходная іх прысутнасць.

Гістарычнасць мыслення – тое што адрознівае самадастатковы народ ад ментальна і культурна залежнага. Жаданне знайсці першаасновы, першаэлементы, першазнакі ідэнтычнасці прадказальна адсылае на поле архаікі, у сістэму знакаў старажытнага свету, у паралельныя паскі арнаментаў, у ззелянелыя абрысы медзі, у чорнафігуныя роспісы пелік і амфар» (У. Клімушка).

Выстаўка працягнецца па 15 снежня 2018 г.

Клімушка Уладзімір Андрэевіч
14.01.1971 – нарадзіўся ў в. Корчыцы Кобрынскага р-на, Брэсцкай вобл.
1985-1989 – навучэнец Мінскага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава.
1992-1998 – студэнт Беларускай акадэміі мастацтваў, аддзяленне “Станковы жывапіс”.
1996, 1998 – стыпендыят Прэзідэнскага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.
З 1999 – выкладчык спецыяльных дысцыплін РКМ імя І.В. Ахрэмчыка.
1999-2001 – асістэнтура-стажыроўка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
З 2000 – сябра Беларускага саюза мастакоў.
У 2000-2014 – выкладчык кафедры жывапісу БДАМ.
2009 – стыпендыят Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Удзельнік гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставак з 1994 г.

Персанальныя выставачныя праекты:
1998 – Персанальная выстаўка жывапісу. Музей гісторыі і культуры. Нясвіж.
2010 – “Візантыйскія мантры”. Галерэя БДАМ “Акадэмія”. Мінск.
2010 – “Транssкрыпцыі”. Галерэя інстытута тэалогіі БДУ. Мінск.
2013 – “Сінтагмы”. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Мінск.
2016 – “Жывапісныя мантры”. Офіс VELCOM на Інтэрнацыянальнай, 36. Мінск.

Творы знаходзяцца ў музейным зборы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Нідэрландаў.

выст2

Site is using the Seo Wizard plugin by http://seo.uk.net/